Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Атэнах арыштаваныя больш за 120 чалавек


У цэнтры Атэнаў у сераду паліцыя ўжыла сьлезацечны газ для разгону натоўпаў дэманстрантаў, якія пратэставалі супраць мер жорсткай эканоміі і бюджэтных скарачэньняў, заплянаваных урадам. Больш за 120 чалавек былі арыштаваныя.

Маніфэстанты, якія сабраліся каля будынка парлямэнту, закідвалі паліцэйскіх камянямі і бутэлькамі з запальнай сумесьсю.

У Грэцыі з раніцы серады ідзе ўсеагульная 24-гадзінная забастоўка, арганізаваная двума найбуйнейшымі прафсаюзамі, а ў Атэнах прайшоў марш пратэсту, у якім удзельнічалі, паводле розных ацэнак, ад 50 да 100 тысяч чалавек.

Згодна з дамоўленасьцямі з краінамі ЭЗ і МВФ, Грэцыя да 2015 году павінна скараціць бюджэтныя выдаткі на 11 з паловай мільярда эўра, каб атрымаць чарговы крэдытны транш у памеры 31 з паловай мільярда эўра. Калі гэтага не адбудзецца, Грэцыі прыйдзецца аб'явіць дэфолт.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG