Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Мадрыдзе ў сутыкненнях з паліцыяй параненыя 50 чалавек


У Мадрыдзе, падчас антыўрадавай маніфэстацыі і масавых беспарадкаў, якія доўжыліся ў аўторак да позьняй ночы, 50 чалавек атрымалі раненьні рознай ступені цяжкасьці, былі затрыманыя 36 маніфэстантаў. Пра гэта паведамляе са сталіцы Гішпаніі карэспандэнт Радыё Свабода.

Сутыкненьні з паліцыяй пачаліся, калі група радыкальна настроеных маніфэстантаў, якія патрабавалі адстаўкі ўраду, паспрабавала прарвацца да парлямэнту, дзе праходзіла пленарнае пасяджэньне. Нападнікі закідалі паліцыянтаў камянямі і бутэлькамі. Паліцыя ўжыла спэцсродкі.

Прадстаўніца ўраду ў Мадрыдзе, якая адказвае за дзеяньні паліцыі, так ахарактарызавала ўдзельнікаў пратэстных акцый:

— Гаворка ідзе пра «антысістэму», пра вельмі радыкальныя групоўкі. Ім не даспадобы мірны характар маніфэстацый. Яны наўмысна ідуць на парушэньне грамадзкага парадку, — сказаў Крыстына Сіфуэнтэс.

Пасля дзясятай гадзіны вечара паліцыі ўдалося адціснуць маніфэстантаў ад парлямэнту. Сутыкненьні працягваліся да позьняй ночы: на цэнтральнай плошчы Мадрыду «Пуэрта-дэль-Соль» і ў чыгуначнага вакзалу Аточа.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG