Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Бюджэт—2013: на культуру — 0,6%, на фізкультуру — 0,4%


Законопраект аб бюджэце на 2013 год паступіў у Палату прадстаўнікоў, паведаміў БЕЛТА старшыня пастаяннай камісіі па бюджэце, фінансах і падатковай палітыцы Аляксандар Антоненка.

26 верасьня адбудзецца пашыранае паседжаньне камісіі з удзелам кіраўнікоў міністэрстваў фінансаў, працы і сацабароны, па падатках і зборах.

Законапраект будзе будзе разгледжаны на апошняй сэсіі чацьвертага скліканьня, якая пачнецца 2 кастрычніка. Раней прэм’ер-міністар Міхаіл Мясьніковіч заявіў, што бюджэт 2013 года захавае сацыяльную накіраванасьць. Паводле ягоных словаў, удзельная вага кансалідаванага бюджэта на сацыяльную сфэру ў працэнтах да ВУП нават прырасьце, у прыватнасьці на сфэру аховы здароўя — з 4,2% до 4,3%. Паводле праекту бюджэту на 2013 год, удзельная вага выдаткаў на адукацыю захаваецца на ўзроўні 5,5%, на культуру — 0,6%, на фізычную культуру і спорт — 0,4%.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG