У лібійскім горадзе Бэнгазі дзясяткі тысяч чалавек выйшлі сёньня на акцыі пратэсту супраць ваенізаваных груповак і джыхадыстаў. Пратэстоўцы захапілі некалькі базаў ваеўнікоў. Падчас сутыкненьняў загінулі прынамсі 10 чалавек.
Раней паведамлялася, што ў пятніцу ўвечары сотні пратэстоўцаў узялі штурмам і спалілі базу радыкальных ісламістаў з групоўкі "Ансар-аш-Шарыя". Менавіта ваеўнікі гэтай групоўкі падазраюцца ў нападзе 11 верасня на консульства ЗША ў Бенгазі. Тады былі забітыя чатыры амэрыканцы, сярод якіх амбасадар ЗША ў Лівіі Крыстафер Стывенс. Прэсавы сакратар Ансар аль-Шарыя заявіў, што яго група эвакуявала свае базы ў Бэнгазі, каб захаваць бясьпеку гораду.
У апошнія дні ў Бенгазі праходзілі мітынгі пратэсту супраць ісламістаў, якія спрабуюць кантраляваць горад. Дэманстранты выступаюць за тое, каб кантроль над краінай ажыцьцяўлялі абраныя цывільныя ўлады.
Лібія – адзіная краіна, дзе пасьля рэвалюцыі "арабскай вясны" насельніцтва падтрымала на выбарах не ісламісцкія партыі, а лібэралаў.