Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Савудаўская Арабія байкатавала пасяджэньне "кантактнай групы" па Сырыі


Байцы ісламісцкага атраду паўстанцкай Свабоднай сырыйскай арміі
Байцы ісламісцкага атраду паўстанцкай Свабоднай сырыйскай арміі

У сталіцы Эгіпту Каіры ў панядзелак прайшла сустрэча так званай "кантактнай групы" па ўрэгуляваньні канфлікту ў Сырыі.

У гэтую групу ўваходзяць Турэччына, Савудаўская Арабія і Эгіпет, якія выступаюць за адстаўку сырыйскага прэзыдэнта Башара Асада, а таксама Іран, які падтрымлівае цяперашняе кіраўніцтва Сырыі. Міністар замежных спраў Савудаўскай Арабіі гэтым раз у перамовах ня ўдзельнічаў. Паведамляецца, што прынц Сауд аль-Файсал ня здолеў прысутнічаць з-за праблем са здароўем. Той факт, што замест яго ня быў прызначаны іншы прадстаўнік, ніяк не камэнтуецца.

Наступная сустрэча пройдзе ў Нью-Ёрку ў кулюарах Генэральнай Асамблеі ААН. Іранскі міністар Алі Акбар Салехі адзначыў, што чатыры дзяржавы, якія ўваходзяць у "кантактную групу", могуць згуляць значную ролю ў Сірыі.

Заходнія дыпляматы выказваюць асьцярогі адносна эфэктыўнасьці "кантактнай групы" – перадусім з улікам рознагалосьсяў і недаверу паміж Тэгеранам і Эр-Рыядам.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG