Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На выбарчых матэрыялах зьявілася прыватная рэкляма


Выбарчыя матэрыялы ў горадзе Маладэчна
Выбарчыя матэрыялы ў горадзе Маладэчна

Як паведамляе кампанія «Праваабаронцы за свабодныя выбары», такія паштоўкі па маладэчанскіх установах распаўсюджваюць прадстаўнікі мясцовага аддзелу ідэалёгіі. З аднаго боку яны выглядаюць як афіцыйныя выбарчыя плякаты, зь іншага — рэкляма прыватнага прадпрыемства. Выходныя дадзеныя адсутнічаюць.

Праваабаронцы задаюць пытаньне: на чые сродкі ажыцьцяўляецца рэкляма? Калі паштоўкі былі вырабленыя за кошт рэклямаванага ААТ «Райаграсэрвіс», тады чаму іх распаўсюдам займаюцца ідэолягі? А калі гэта афіцыйныя выбарчыя матэрыялы, выпушчаныя за дзяржаўныя сродкі, то якім чынам туды трапіла рэкляма?

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG