Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Папярэджаньне за перадвыбарчы плякат у краме


Акруговая камісія Палескай выбарчай акругі № 43 вынесла папярэджаньне кандыдату ў дэпутаты ад партыі левых «Справядлівы сьвет» Аляксандру Вешчаву.

«У Ельску, дзе месьціцца камісія, на 12 тысяч жыхароў усяго толькі два вонкавыя месцы, дзе можна кандыдату разьмясьціць агітацыйныя плякаты. Гэта стэнды ля павільёна „Гомельаблсаюздрук“ і крамы „Палесьсе“. Ёсьць яшчэ два інфармацыйныя стэнды ўнутры памяшканьняў — у кінатэатры „Дружба“ й доме культуры „Колас“. Я са згоды кіраўнікоў разьмясьціў свае агітацыйныя матэрыялы ў вітрынах шэрагу гандлёвых прадпрыемстваў. Акруговая камісія, якую ўзначальвае намесьнік старшыні райвыканкаму Рыгор Цык, вынесла мне за гэта папярэджаньне», — паведаміў Аляксандар Вешчаў.

Па словах кандыдата ў дэпутаты, камісія распарадзілася зьняць агітацыйныя плякаты, якія, на яе погляд, расклеены не ў належных месцах.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG