Сьмяротнасьць дзяцей ва ўзросьце да 5 гадоў пасьлядоўна зьмяншаецца на працягу двух апошніх дзесяцігодзьдзяў. Так, калі ў 1990 годзе штогод паміралі каля 12 мільёнаў дзяцей, то ў 2011 — менш за 7 мільёнаў. Прагрэс сусьветная арганізацыя зьвязвае з посьпехамі ў барацьбе з такімі хваробамі як поліяміэліт, адзёр ці малярыя. Але па-ранейшаму адной з асноўных прычынаў дзіцячай сьмяротнасьці зьяўляецца недаяданьне. Праблемнымі рэгіёнамі застаюцца субсахарская Афрыка і паўдзённая Азія. Найгоршая сытуацыя ў Сьера Леонэ ці Самалі. Тут памірае кожнае дзевятае дзіця ва ўзросьце да пяці гадоў.
Беларусь мае даволі добрыя паказчыкі. Паводле статыстыкі, тут (да пяці гадоў) памірае толькі 6 дзяцей з тысячы, што параўнальна з такімі краінамі як Літва, Польшча, Вугоршчына, Канада. У Расеі гэты паказчык — 12, ва Ўкраіне — 10. Швэцыя, Фінляндыя ці Нарвэгія маюць адну з найлепшых статыстык — толькі 3 дзіцячыя сьмерці на тысячу жыванароджаных.
Аўтары дакладу нагадваюць, што сродкі захаваньня дзіцячых жыцьцяў вядомыя і павінны стаць даступныя кожнаму: вакцыны, дастатковае харчаваньне, даступнасьць мэдыцыны і мацярынскі клопат.