Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня, 11 верасьня: У Страсбуры пра Pussy Riot; дзень народзінаў Райніса, Мудрова і Пашкевіча


Насьценны каляндар да 130-годзьдзя Якуба Коласа
Насьценны каляндар да 130-годзьдзя Якуба Коласа

Бліц-агляд падзеяў і тэмаў у Беларусі, сьвеце, гісторыі.

УДЗЕНЬ...

...пераважна сонечна, без ападкаў. Тэмпэратура плюс 20–22.

НЕ ПРАПУСЬЦІЦЕ:

У вечаровым эфіры Свабоды перадачы «Вольная студыя», «Экспэртыза», «Падарожжа» і «Бібліятэка Свабоды».

У БЕЛАРУСІ І СЬВЕЦЕ

У Нацыянальным прэс-цэнтры прэс-канфэрэнцыя, прысьвечаная хадзе выбарчай кампаніі. Пачатак у 11.00.

У Харкаве ўзнаўляецца суд над былой прэм’ер-міністаркай Украіны Юліяй Цімашэнкай.

Прэзыдэнт Сэрбіі Томіслаў Нікаліч зь візытам у Маскве.

У Страсбуры Эўрапарлямэнт праводзіць дэбаты пра сытуацыю ў Расеі, уключна са справай «Pussy Riot».

* * *
Паважаныя наведнікі сайту! Дапамажыце больш поўна прадставіць беларускі дзень – дашліце інфармацыю пра плянаваныя падзеі, якія будуць цікавыя нашым чытачам, на адрас svaboda@rferl.org.

ТАКСАМА Ў ГЭТЫ ДЗЕНЬ

2001 – тэрарыстычная атака на Сусьветны гандлёвы цэнтар і Пэнтагон у ЗША.

У гэты дзень нарадзіліся:

1865 – латыскі паэт Ян Райніс.

1953 – беларускі пісьменьнік Вінцэсь Мудроў.

1972 – беларускі пісьменьнік Алесь Пашкевіч.

У гэты дзень памерлі:

1937 – савецкія карныя органы расстралялі беларускага палітыка Язэпа Мамоньку. Мамонька быў сябрам прэзыдыюму Рады БНР і арганізатарам беларускай партыі эсэраў.

1971 – Мікіта Хрушчоў, кіраўнік СССР.

1973 – Сальвадор Альендэ, прэзыдэнт Чылі.

ЦЫТАТА НА ПАМЯЦЬ:

Адкажы на каханне!…

Колькі ты ёй дасі,
Колькі ёй аддасі,
Таго ты і варты.

Колькі адбудзеш
Сэрца і слоў,
Столькі здабудзеш.

Колькі ты згубіш,
Столькі і знойдзеш, –

Таго ты сам варты.


Яніс Райніс (пераклад Васіля Сёмухі)

ГОД ТАМУ Ў ЗАГАЛОЎКАХ НА САЙЦЕ «СВАБОДЫ»:

Пажар у «Дудутках»
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG