Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Вінаградава і Арцыбашава чакаюць суды

абноўлена

10 верасьня ў Менску павінны судзіць лідэра моладзевага крыла «Гавары праўду» — «Zмена» Паўла Вінаградава і актывіста гэтай арганізацыі Аляксандра Арцыбашава.

12.30 У суд прывезьлі Вінаградава. Судзіць будуць пасьля 14.00

Таксама маюць судзіць дэмакратычнага актывіста Ўладзімера Кондруся. Яго затрымалі 6-га верасьня за тое, што расклейваў улёткі.

У судзе знаходзіцца бацька Кондруся, які ня ведае ніякіх падрабязнасьцяў.

Вінаградава і Арцыбашава затрымалі пры канцы мінулага тыдня.

Суд Маскоўскага раёну ня змог на падставе міліцэйскіх пратаколаў вынесьці рашэньне па абвінавачаньні Паўла Вінаградава ў дробным хуліганстве і адправіў пратаколы на дапрацоўку. Суд прызначаны на 10 верасьня.

Аляксандра Арцыбашава зьвінавацілі ў дробным хуліганстве.

Справу павінен разглядаць суд Кастрычніцкага раёну Менску.

Пра гэта піша сайт праваабарончага цэнтру «Вясна».
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG