Паводле сырыйскага тэлебачаньня, у выніку выбуху замінаванага аўтамабіля каля гарадзкога стадыёну былі разбураныя школа і два шпіталі.
Адказнасьць за выбухі ўзяло на сябе Войска вызваленьня Сырыі, дзе лічаць, што гэтыя аб’екты выкарыстоўваліся як казармы для ўрадавай арміі краіны.
Сырыйскія актывісты таксама паведамляюць аб авіяўдарах на ўсходзе Алепа, у выніку якіх быў зьнішчаны яшчэ адзін будынак, і пра пяцёх загінулых. Дакладная колькасьць людзей, якія былі пахаваныя пад руінамі дома, невядомая.
Апошняя ўспышка гвалту адбылася ў Алепа на тле перамоваў міжнароднага пасланца ААН Лахдара Браха з кіраўнікамі Эгіпту і краін-членаў Лігі арабскіх дзяржаў, які затым накіруецца ў Дамаск на сустрэчу з сырыйскім прэзыдэнтам Башарам Асадам.