Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пачынаюць судзіць былога чыноўніка Савету рэспублікі


Менскі гарадзкі суд 10 верасьня пачынае разглядаць крымінальную справу супраць колішняга начальніка сакратарыяту Савету рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі Глеба Бядрыцкага.

Крымінальная справа складае 47 тамоў.

Бядрыцкага затрымалі ў кастрычніку 2011-га ў ягоным працоўным кабінэце і зьмясьцілі ў СІЗА.

Яго зьвінавацілі ва злоўжываньні службовым становішчам і службовымі паўнамоцтвамі.

Бядрыцкі раней займаў розныя пасады ў Міністэрстве архітэктуры і будаўніцтва, амбасадзе Беларусі ў Нямеччыне, пазьней — у апараце беларускага ўраду.

На пасаду начальніка сакратарыяту Савету рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі ён быў прызначаны ў 2003 годзе.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG