Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сырыя: у Алепа разбураны вадаправод


Жыхары ў Алепа (Сырыя) каля дому, разбуранага авіяударамі сырыйскіх урадавых сіл. Верасень, 2012.
Жыхары ў Алепа (Сырыя) каля дому, разбуранага авіяударамі сырыйскіх урадавых сіл. Верасень, 2012.

Амаль 100 чалавек загінулі ў выніку баёў у Сырыі, у тым часе як большая частка жыхароў гораду Алепа, дзе ідуць баі, засталася без пітной вады.

У Сырыі ў часе баёў за горад Алепа паміж урадавымі і апазыцыйнымі войскамі пашкоджаны вадаправод, які забясьпечваў вадой некалькі раёнаў.

Паводле сырыйскага праваабарончага цэнтра, гэта адбылося сёньня ў раёне Мідан. Паўстанцкія фармаваньні спрабавалі захапіць вайсковую базу Ханана, дзе знаходзяцца склады зброі і баявых прыпасаў.

Урадавыя крыніцы перадаюць, што ў часе 20-ці гадзінных артабстрэлаў і авіярэйдаў, якія пачаліся ў пятніцу, паўстанцкія фармаваньні былі адбітыя. Аднак апазыцыйныя вайсковыя сілы цьвердзяць, што яны здолелі захапіць некалькі аб'ектаў на тэрыторыі базы.

Паводле сырыйскіх праваабронцаў, цягам паўтара году канфлікту загінулі 26 тысяч чалавек, пераважна цывільнае насельніцтва.

Тым часам, сёньня міністры замежных справаў краінаў Эўразьвязу дамовіліся аб новых санкцыях супраць рэжыма прэзыдэнта Сырыі Башара Асада.

У часе сустрэчы ў кіпрскім горадзе Пафос міністры папрасілі вышэйшага прадстаўніка Эўразьвязу ў зьнешняй палітыцы Кэтрын Эштан падрыхтаваць адпаведныя прапановы да кастрычніка.

Міністры замежных спраў Эўразьвязу таксама пагадзіліся працягваць санкцыі супраць Ірану з-за ягонай ядзернай праграмы.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG