Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Страйкуе авіякампанія Lufthansa


Лётны пэрсанал авіякампаніі Lufthansa распачаў сутачны агульнанацыянальны страйк, які прывядзе да адмены 1200 рэйсаў.

Прафсаюз патрабуе пяціпрацэнтнага павелічэньня заробкаў для лётнага пэрсаналу і гарантый захаваньня працоўных месцаў. Кіраўніцтва авіякампаніі прапануе павялічыць заробкі на 3,5 працэнта пры ўмове нязначнага павелічэньня працоўнага часу.

Сёньняшні страйк абцяжарыць падарожжа для значна большай колькасьці пасажыраў, чым тры папярэднія кароткачасовыя страйкі, праведзеныя на заклік прафсаюзу на гэтым тыдні – пасьля правалу перамоваў з кіраўніцтвам авіякампаніі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG