НАДВОР’Е:
У Беларусі чакаецца воблачнае надвор’е, тэмпэратура — да 18 градусаў.
У БЕЛАРУСІ І СЬВЕЦЕ:
У офісе Партыі БНФ (Чарнышэўскага, 3) — сьвяткаваньне 15-годзьдзя заснаваньня «Маладога Фронту». Пачатак у 17.30
Шарлот, Паўночная Караліна, ЗША — Працяг з’езду Дэмакратычнай партыі ЗША
Таронта, Канада — пачатак кінафэстывалю
Баку, Азэрбайджан — сустрэча міністраў замежных спраў краінаў СНД
Паважаныя слухачы! Дапамажыце больш поўна прадставіць беларускі дзень — дашліце інфармацыю пра плянаваныя падзеі, якія будуць цікавыя нашым чытачам, на адрас svaboda@rferl. org.
ГЭТЫ ДЗЕНЬ У ГІСТОРЫІ:
1492: Хрыстафор Калюмб пачаў з Канарскіх выспаў сваю першую экспэдыцыю.
1790 — Чатырохгадовы Сойм прыняў ухвалу пра непадзельнасьць зямель Рэчы Паспалітай
1933 — абмен на савецка-польскай мяжы ў Коласава. Францішак Аляхновіч вяртаецца з «Кіпцюроў ГПУ» ў Заходнюю Беларусь. Браніслаў Тарашкевіч з гарадзенскай вязьніцы перадаецца ў СССР
1952: У Жэнэве падпісаная Сусьветная канвэнцыя аб аўтарскім праве.
1991 — Ленінграду вернутая першапачатковая назва Санкт-Пецярбург
1991 — Чачня абвясьціла незалежнасьць
1997 — у Менску адбыўся ўстаноўчы Сойм «Маладога Фронту»
У гэты дзень нарадзіліся:
1792 — Іван Грыгаровіч, беларускі гісторык, археограф, сьвятар
1903 — Мікола Дварэцкі, беларускі дзяяч Хрысьціянскай дэмакратыі, паэт
1986 — Іна Жукава, беларуская гімнастка
У гэты дзень памерлі
1656: Піліп Абуховіч, вайсковы і дзяржаўны дзеяч ВКЛ, мэмуарыст
1921 — Кандрат Лейка, беларускі пісьменьнік і пэдагог, пачынальнік беларускай дзіцячай літаратуры
1954 — Уладзімер Марзон, беларускі хірург
1998 — Акіра Курасава, японскі рэжысэр
2007 — Лучана Павароці, італьянскі сьпявак (тэнар)
ЦЫТАТА НА ПАМЯЦЬ
Шмат якія геніі апярэдзілі стагодзьдзі, некаторыя таленты апярэджваюць толькі гады.
Анарэ дэ Бальзак
ГОД ТАМУ Ў ЗАГАЛОЎКАХ «СВАБОДЫ»
Праваабаронцу Тацяну Равяку дапыталі адносна справы Алеся Бяляцкага
Ці выдаваў WikiLeaks Лукашэнку зьвесткі пра апазыцыю?