Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня, 4 верасьня: Зьезд дэмакратаў у ЗША, дзень народзінаў Сакрата Яновіча


Бліц-агляд падзеяў і тэмаў у Беларусі, сьвеце, гісторыі.

УДЗЕНЬ...

...пераменная воблачнасьць, без ападкаў. Тэмпэратура: +18 – +20.
НЕ ПРАПУСЬЦІЦЕ:

У вечаровым эфіры Свабоды перадачы «Званочкі», «Паштовая скрынка 111» і «Бібліятэка Свабоды».
У БЕЛАРУСІ І СЬВЕЦЕ

У Вільні сустрэча міністраў замежных справаў каардынаванага ў 2012 годзе Літвой супрацоўніцтва паўночных і балтыйскіх краінаў.

Дзяржсакратар ЗША Гілары Клінтан едзе ў Пэкін.

У горадзе Шарлот, штат Паўночная Караліна, пачынаецца трохдзённы перадвыбарчы зьезд Дэмакратычнай партыі ЗША, які мае вылучыць Барака Абаму кандыдатам на прэзыдэнцкія выбары ў лістападзе сёлета.

* * *
Паважаныя наведнікі сайту! Дапамажыце больш поўна прадставіць беларускі дзень — дашліце інфармацыю пра плянаваныя падзеі, якія будуць цікавыя нашым чытачам, на адрас svaboda@rferl.org.

ТАКСАМА Ў ГЭТЫ ДЗЕНЬ

1390 – крыжакі разам з Вітаўтам напалі на Вільню і спалілі Крывы замак.

1580 – у ходзе Інфлянцкай вайны войскі Рэчы Паспалітай на чале з Стэфанам Баторыем пасьля 2-тыднёвай аблогі ўзялі горад Вялікія Лукі.

У гэты дзень нарадзіліся:

1859 – Браніслаў Эпімах-Шыпіла, дзяяч беларускага нацыянальнага руху.

1884 – Хведар Імшэнік, пэдагог, літаратуразнаўца.

1893 – Юзюк Фарботка, паэт, грамадзка-культурны дзяяч, заоляг.

1936 – Сакрат Яновіч, беларускі пісьменьнік, публіцыст, грамадзкі дзяяч.

У гэты дзень памерлі:

1891 – Міхаіл Каяловіч, расейскі гісторык беларускага паходжаньня.

1992 – Сяргей Хмара (сапр. Сіняк), пісьменьнік, паэт, журналіст, выдавец, дзяяч эміграцыі ў Нямеччыне і Канадзе.

1997 – Міхась Раманюк, беларускі этнограф.
ЦЫТАТА НА ПАМЯЦЬ:

«Пара з хлопца і дзяўчыны – гэта што? Жанчыны кажуць: каханьне, г.зн. прыплод. Мужчыны падсьмейваюцца наконт начное пасьцелі. Ім важней гаспадарчы інтарэс шлюбу. Удала ажаніцца – гэта ўзяць салідны пасаг. Пасварыць дачку з бацькам. Аблупіць цесьця. (...) Аддаваньне дачкі замуж параўнальнае з пажарам. Дзве бядулькі ў хаце – два пажары. Тры – катастрофа! Іх матка няшчасная да сьмерці. Бацька мог старую біць, колькі ўлезе! Хата плакала са зразуменьнем. Аблягчала ёй лёс у замужжа зьяўленне менавіта сына. Дзякуючы яму гаспадарка не прападала, не пераходзіла ў чужыя рукі. Захоўвалася дынастыя».

Сакрат Яновіч, урывак з раману «Хатняе стагодзьдзе» (2008)

ГОД ТАМУ Ў ЗАГАЛОЎКАХ НА САЙЦЕ “СВАБОДЫ”:

Турэмны лекар: “Калі памрэш, то ня ты першы, ня ты апошні”

Ігар Случак не пагаджаецца быць хуліганам
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG