Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Праваабаронцы: ШОС парушае правы чалавека


Лідэры краін-удзельніц Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва. Ліпень, 2012
Лідэры краін-удзельніц Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва. Ліпень, 2012

З такой заявай выступіла сёньня міжнародная праваабарончая арганізацыя International Federation for Human Rights

Сябры Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва выкарыстоўваюць мэханізмы арганізацыі для парушэньня правоў чалавека. З такой заявай выступіла сёньня міжнародная праваабарончая арганізацыя International Federation for Human Rights (IFHR). У справаздачы адзначаецца, што члены арганізацыі выкарыстоўваюць яе ўстаноўчыя дакумэнты для таго, каб абыходзіць міжнародныя рэгуляваньні, што абараняюць правы чалавека.

У прыватнасьці, адзначаецца. што краінам ШОС не павінны правяраць закіды ў тэрарызьме, выстаўленыя судовымі органамі краін-партнэраў. Справаздача адзначае, што згаданыя закіды выкарыстоўваюцца супраць дысыдэнтаў, што выступаюць за правы чалавека.Такім чынам іх экстрадыцыя на падставе сфальшаваных закідаў парушае нормы міжнароднага права, падкрэсьлівае арганізацыя.

У Шанхайскую арганізацыю супрацоўніцтва ўваходзяць Расея, Кітай, Кіргізстан, Таджыкістан і Ўзбэкістан. Беларусь зьяўляецца краінай-назіральніцай.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG