Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЗША прыпынілі падрыхтоўку «мясцовай паліцыі» у Аўганістане


Вайскоўцы аўганскай нацыянальнай гвардыі
Вайскоўцы аўганскай нацыянальнай гвардыі
«Нью-Ёрк таймс» цытуе афіцыйнага прадстаўніка НАТА, які пацьвердзіў, што праграма падрыхтоўкі будзе працягвацца ў дачыненьні да больш як 350000 членаў нацыянальнага войска Аўганістану і нацыянальнай паліцыі. Але ў дачыненьні да 20.000 аўганцаў, якія ўваходзяць у фармаваньні «мясцовай паліцыі», абучаньне будзе спыненае. Адначасна, амэрыканскія інструктары ўводзяць строгія працэдуры праверкі для навабранцаў.

Як заявіў прадстаўнік амэрыканскага вайсковага камандаваньня Томас Колінз, часова спыненая падрыхтоўка прыкладна тысячы навабранцаў, якія пройдуць паўторную праверку на магчымыя сувязі з талібамі.

Такое рашэньне выклікана ўсё большай колькасьцю нападаў аўганскіх салдат і паліцыянтаў на вайскоўцаў міжнародных сілаў. Толькі сёлета такіх нападаў было 34, у выніку — загінулі 45 замежных вайскоўцаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG