Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Менску аўстралійка зашыла сабе рот


На адкрыцьці фэстывалю мастацкага перформансу «Навінкі-2012» у Менску артыстка з Аўстраліі зашыла сабе рот.

Адкрыццё 14-га фэстывалю перформансу прайшло 1 верасьня ў Музэі сучаснага мастацтва ў Менску. Сёлета свае працы дэманстравалі 10 мастакоў з шасьці краінаў сьвету і 16 беларускіх артыстаў.

Адным з перформансаў цырымоніі адкрыцьця стаў выступ артысткі з Аўстраліі Анны Вояк, якая папярэдне зашыла сабе рот, каб у часе пэрформансу вызваліцца і закрычаць.



Куратар імпрэзы Віктар Пятроў расказаў журналістам, што пэўнай праграмы ў фэстывалю няма. «Мастак — гэта вольная асоба, ён сам абірае кірунак, ідэю, мы і гледачы можам яму толькі дапамагаць у гэтым.»

Творчыя асобы не ўпершыню дэманструюць сваю пазыцыю з ужываньнем такой формы. У 1997 годзе ў Менску на апазыцыйным мітынгу зашыў сабе рот паэт Славамір Адамовіч. Сёлета ў ліпені ў Пецярбургу (Расія) мастак Пётр Паўленскі зашыў сабе рот каля Казанскага сабору ў падтрымку панк-гурту Pussy Riot.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG