Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Менску ўзгадаюць ахвяраў Курапатаў і Катыні


Імпрэзы памяці ахвяраў палітычных рэпрэсіяў 28 і 29 жніўня арганізуе камітэт па правядзеньні Года гістарычнай памяці ахвяраў таталітарызму.

28 жніўня ў Менску пакажуць дакумэнтальныя фільмы пра Катынь і Курапаты. Таксама будзе агучаная новая інфармацыя пра беларускі катынскі сьпіс ад дасьледчыка савецкіх рэпрэсіяў у Беларусі Ігара Кузьняцова, інфармуе сайт праекту «Пакаяньне» . Пачатак а 17-й гадзіне па адрасе: Чарнышэўскага, 3.

29 жніўня а 18-й гадзіне адбудзецца традыцыйнае штомесячнае мэмарыяльнае наведваньне ўрочышча Курапаты.

Год гістарычнай памяці абвешчаны грамадзкасьцю на пачатку 2012 году дзеля таго, каб нагадаць беларусам, што сёлета спаўняецца 75 год вялікаму тэрору 1937-га, калі рэпрэсіі камуністычнага рэжыму дасягнулі піку. У аргкамітэт Году памяці ўвайшлі былыя вязьні ГУЛАГу, грамадзкія і палітычныя дзеячы, навукоўцы і журналісты.

Дзень памяці ахвяраў сталінізму і нацызму быў усталяваны Эўрапейскім парлямэнтам з ініцыятывы парлямэнтарыяў краінаў Балтыі. Ён адзначаецца кожны год 23 жніўня — у гадавіну падпісаньня ў Маскве пакту Молатава — Рыбэнтропа ў 1939 годзе.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG