Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ангола: мясцовых кітайцаў вінавацяць у цяжкіх злачынствах


Кітайскія рабочыя ў Беларусі. Ахвярамі кітайскай арганізаванай злачыннасьці за мяжой становяцца, перадусім, кітайскія працоўныя мігранты.
Кітайскія рабочыя ў Беларусі. Ахвярамі кітайскай арганізаванай злачыннасьці за мяжой становяцца, перадусім, кітайскія працоўныя мігранты.

Улады Анголы дэпартавалі 37 грамадзян Кітая, якія абвінавачваюцца ў вымагальніцтве, выкраданьні людзей, узброеных рабаваньнях і сутэнёрстве.

Мяркуецца, што яны выкрадалі кітайскіх бізнэсоўцаў з мэтай выкупу, а часам нават жыўцом хавалі сваіх ахвяр паведамляе Бі-бі-сі.

Яны ўгаворвалі жанчын прыехаць у Анголу, абяцаючы працу з добрай аплатай, а потым прымушалі займацца прастытуцыяй, сьцьвярджае кітайская паліцыя.

Міністэрства грамадзкай бясьпекі Кітаю заявіла, што ў ліпені накіравала ў Анголу адмысловыя групы сьледчых, якія павінны былі дапамагчы ў расьсьледаваньні дзейнасьці крымінальных груповак.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG