На другім месцы апынулася сакратар Дзярждэпартамэнту ЗША Гілары Клінтан (64 гады).
У першай дзясятцы найбольш уплывовых жанчын на сьвеце, паводле экспэртаў Forbes, знаходзяцца яшчэ:
- прэзыдэнт Бразыліі Дзілма Русэф (64 гады);
- Мэлінда Гэйтс (48), сустаршыня Bill & Melinda Gates Foundation;
- галоўны рэдактар New York Times Джыл Абрамсан (58);
- Соня Гандзі (65), старшыня Індыйскага нацыянальнага кангрэсу, кіроўнай партыі ў Індыі;
- Мішэль Абама (48), першая лэдзі ЗША;
- Крыстын Лягард (56), выканаўчы дырэктар Міжнароднага валютнага фонду;
- Джанэт Напалітана (54), сакратар унутранай бясьпекі ЗША;
- Шэрыл Сандбэрг (42), адзін з дырэктараў кампаніі Facebook.