Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня, 21 жніўня: Эстонія замяняе Швэцыю, у Гаазе працяг суду над Младзічам


Бліц-агляд падзеяў і тэмаў у Беларусі, сьвеце, гісторыі.

НАДВОР’Е

Дождж магчымы на паўднёвым захадзе краіны, тэмпэратура паветра ад 16 да 25 цяпла.
У БЕЛАРУСІ І СЬВЕЦЕ

У Менску функцыі швэдзкага пасольства пачне выконваць пасольства Эстоніі, уключаючы выдачу візаў у Швэцыю.

У офісе ТБМ адбудзецца пасяджэньня бацькоўскага камітэту напярэдадні навучальнага году.

У Гаазе пасьля перапынку адновіцца судовы працэс над былым камандзірам басьнійскіх сэрбаў Раткам Младзічам, якога абвінавачваюць у ваенных злачынствах.

У Бухарэсьце Канстытуцыйны суд Румыніі павінен разгледзець, ці быў легітымным рэферэндум пра імпічмэнт прэзыдэнта.

Казахскі прэзыдэнт Нурсултан Назарбаеў прыбудзе зь візытам у Кіргізтан.
ТАКСАМА Ў ГЭТЫ ДЗЕНЬ

1928 — у Менску адкрыты Беларускі навукова-дасьледчы інстытут туберкулёзу.

1941 — у Менску створаная Беларуская Незалежніцкая Партыя.

1959 — Гаваі атрымалі статус 50-га штату ЗША. Менш чым праз два гады тут народзіцца будучы прэзыдэнт Барак Абама.

1968 — пачалася інтэрвэнцыя войскаў Варшаўскага пакту на чале з СССР у Чэхаславаччыну.

1991 — наблізілася разьвязка жнівеньскага путчуна супраць апошняга прэзыдэнта СССР: дэлегацыя ГКЧП прыляцела на дачу Міхаіла Гарбачова ў Фарос, Гарбачоў аднавіў сувязь са зьнешнім сьветам, адмяніў ўсе пастановы ГКЧП і прызначыў новых кіраўнікоў сілавых ведамстваў.

У гэты самы дзень Латвія дэкляравала аднаўленьне сваёй незалежнасьці ад СССР.
У ГЭТЫ ДЗЕНЬ НАРАДЗІЛІСЯ

1906 —беларускі пісьменьнік Макар Пасьлядовіч.

1908 — фізык Міхаіл Ельяшэвіч, беларускі акадэмік. У Беларусі яго праца па дасьледаваньні ўласьцівасьцяў плазмы атрымала дзяржаўную прэмію.
У ГЭТЫ ДЗЕНЬ ПАМЕРЛІ

1940 — у Мэксіцы на другі дзень пасьля замаху завербаванага агента памірае Леў Троцкі, калісьці другі чалавек у камуністычнай партыі пасьля Леніна, пазьней высланы з СССР і абвешчаны здраднікам.

1979 — Генадзь Кляўко, беларускі паэт і перакладчык.
МІНУС 365

«Паразыты ў вязьніцах Беларусі і Літвы»

Вянок памяці: Віталь Скалабан
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG