Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пакістан: 11-гадовая дзяўчынка арыштаваная за блюзьнерства


Згодна зь дзейным у Пакістане заканадаўствам, блюзьнерства караецца сьмерцю

У Пакістане 11-гадовая дзяўчынка з хрысьціянскай сям'і, арыштаваная пасьля таго, як мясцовыя жыхары зьвінавацілі яе ў блюзьнерства – за спаленьне некалькіх старонак Карана.

Паліцыя затрымала дзіця ў чацьвер у ісламабадзкім раёне Мехерабадзі, населеным пераважна хрысьціянамі. Мясцовыя мусульмане прывялі ў паліцыю 11-гадовую дзяўчынку Рымшу, заявіўшы, што дзіця паліла старонкі сьвятой кнігі. Паводле некаторых паведамленьняў, дзіця цярпіць на сындром Даўна. Вартавыя парадку арыштавалі дзяўчынку. Згодна зь дзейным у Пакістане заканадаўствам, блюзьнерства караецца сьмерцю.

Як паведамляюць заходнія агенцтвы са спасылкай на афіцыйныя крыніцы, сотні сем'яў, якія жывуць у раёне Мехерабадзі, пакінулі свае дамы, баючыся, што мусульмане, абураныя учынкам дзяўчынкі, адрэагуюць пагромамі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG