Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня, 17 жніўня: гадавіна стварэньня Бяроза-Картузскага канцэнтрацыйнага лягеру і вызначэньне графіку выступаў кандыдатаў у эфіры


Роберт Дэ Ніра ў Канах
Роберт Дэ Ніра ў Канах

Бліц-агляд падзеяў і тэмаў у Беларусі, сьвеце, гісторыі

УДЗЕНЬ…

…будзе ісьці дождж, тэмпэратура: +20 — +22.
НЕ ПРАПУСЬЦІЦЕ:

У вечаровым эфіры Свабоды перадачы «Экспэртыза», «Госьці Свабоды», «Падарожжа»
У БЕЛАРУСІ І СЬВЕЦЕ

Цэнтральная выбарчая камісія на пасяджэньні ў Менску зацьвярджае графік разьмеркаваньня эфірнага часу для выступленьняў кандыдатаў у Палату прадстаўнікоў.

У Маскве аб’яўляюць прысуд у нашумелай справе панк-гурта Pussy Riot. У шмат якіх гарадах па ўсім сьвеце заплянаваныя пікеты і дэманстрацыі ў падтрымку гурта.

* *
Паважаныя наведнікі сайту! Дапамажыце больш поўна прадставіць беларускі дзень — дашліце інфармацыю пра плянаваныя падзеі, якія будуць цікавыя нашым чытачам, на адрас svaboda@rferl.org.
ТАКСАМА Ў ГЭТЫ ДЗЕНЬ
'
1920 — У Менску пачаліся перамовы аб міры паміж Савецкай Расеяй і Другой Рэччу Паспалітай. Расея хацела ўсталяваньня межаў па лініі Керзона, патрабавала скарачэння ўзброеных сілаў Другой Рэчы Паспалітай да 50 тысячаў і перадачы іх зброі Чырвонай Арміі. Польская дэлегацыя пасьля некалькіх дзён перамоваў адкінула гэтыя ўмовы.

1934 — Польскімі ўладамі створаны Бяроза-Картузскі канцэнтрацыйны лягер.

1998 — Урад Расейскай Фэдэрацыі аб’яўляе дэфолт. Пачатак эканамічнага крызісу ў Расеі.

У гэты дзень нарадзіліся:

1629 — Ян Сабескі, кароль польскі і вялікі князь літоўскі.

1943 — Роберт Дэ Ніра, амэрыканскі актор і рэжысэр.

У гэты дзень памерлі:

1676 — Ганс Якаб Крыстофэль фон Грымэльсгаўзэн, нямецкі пісьменьнік, аўтар папулярнага раману «Авантурнік Сімпліцысімус», аднаго з найвыбітнейшых твораў нямецкае літаратуры XVII ст.

1969 ― Людвіг Міс ван дэр Роэ, нямецкі і амэрыканскі архітэктар.

ЦЫТАТА НА ПАМЯЦЬ:

«Авантурнік Сімпліцысімус. Гэта ёсць: Апісаньне жыцьця аднаго дзіўнага шалапута на імя Мэльхіёр Штэрнфэльз фон Фуксгайм дзе рыхтык і якім кшталтам Ён прыйшоў у сьвет што ён у ім пабачыў чаго навучыўся што спазнаў і ператрываў, а таксама чаму ён з усім гэтым дабрахоць паквітаўся. Адмыслова пацешлівая і няма ладу якая карысная чытанка»

Поўны загаловак славутага твору Ганса Якаба Крыстофэля фон Грымэльсгаўзэна (пераклад на беларускую мову Васіля Сёмухі)

ГОД ТАМУ Ў ЗАГАЛОЎКАХ НА САЙЦЕ «СВАБОДЫ»

МЗС Чэхіі: Мы не здавалі беларускіх апазыцыянэраў

Першамайскі суд Менску пакінуў Бяляцкага пад вартай
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG