Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Патрыярх Кірыл у Варшаве: візыт, які называюць гістарычным


Чацьвер — першы дзень візыту ў Польшчу патрыярха Маскоўскага і Ўсяе Русі Кірыла І, які яшчэ да яго пачатку ўжо названы гістарычным.

На варшаўскім лётнішчы Акэньце патрыярха Кірыла сустракала ганаровая варта ды праваслаўны мітрапаліт Варшаўскі і Ўсяе Польчшы Сава — менавіта на ягонае запрашэньне першасьвятар расейскай праваслаўнай царквы і наведвае Польшчу.

Яшчэ на лётнішчы патрыярх Кірыл сказаў, што спадзяецца на магчымасьць шчырай размовы паміж двума хрысьціянскімі народамі.

«Гэта маё першае наведваньне краіны з заходнеэўрапейскай культурай пасьля майго абраньня патрыярхам Маскоўскім і Ўсяе Русі. Т гэта першы ў гісторыі візыт патрыярха маскоўскага ў Польшчу. Гэта дае нам некаторую магчымасьць сустрэўшыся як з каталікамі так і з праваслаўнымі ў Польчшы абмеркаваць нашае жыцьцё — мінулае, цяперашняе і будучае».

Адразу з лётнішча патрыярх Кірыл накіраваўся ў сталічны сабор сьвятой Марыі Магдалены, дзе яго афіцыйна віталі праваслаўныя ды каталіцкія сьвятары.

Напярэдадні, мітрапаліт Сава ў інтэрвію тэлеканалу TVN назваў візыт патрыярха Кірыла гістарычным.

«Мы шмат чакаем ад гэтага візыту. Канешне, на нейкія вялікі зьмены адразу нельга спадзявацца, бо гэта толькі маленькі крок у накірунку ліквідацыі розных непаразуменьняў. Але крок гэты вельмі істотны».

Адной з ключавых падзеяў візыту будзе заўтрашняе сумеснае падпісаньне гіерархамі расейскай праваслаўнай ды польскай каталіцкай цэркваў супольнага звароту да народаў Расеі і Польшчы, ў якім утрымліваецца заклік «маліцца аб узаемным дараваньні крыўдаў, несправядлівасьці і ўсялякага зла».
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG