Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Амбасады няма, а бізнэс-форум будзе


7 лістапада ў Стакгольме плянуецца правесьці беларуска-швэдзкі бізнэс-форум.

Пра гэта на прэсавай канфэрэнцыі 16 жніўня ў Мінску паведаміў старшыня прэзыдыюму Рэспубліканскай канфэдэрацыі прадпрымальніцтва, старшыня Менскага сталічнага саюзу прадпрымальнікаў і працадаўцаў Уладзімер Карагін.

Паводле яго слоў, у пачатку лістапада ў сталіцы Швэцыі таксама адбудзецца буйная выстава па субкантрактацыі, у якой прымуць удзел беларускія кампаніі. «На ёй сфарміруецца пакет заказаў па эўрапейскіх брэндах. Для нас гэта вельмі цікава», — адзначыў Карагін.

Ён паведаміў аб даўнім супрацоўніцтве беларускіх бізнэс-саюзаў з гандлёва-прамысловай палатай Швэцыі. «Гэта нам шмат дало пры падрыхтоўцы Нацыянальнай плятформы бізнэсу Беларусі», — падкрэсьліў Карагін.

Паводле яго слоў, паміж швэдзкімі і беларускімі бізнэсмэнамі «намячаецца вельмі шмат цікавых праектаў».

У выніку дыпляматычнага канфлікту паміж Беларусьсю і Швэцыяй кіраўніцтва Беларусі вырашыла адмовіць ў падаўжэньні акрэдытацыі амбасадара Швэцыі і скасаваць дыпляматычны статус іншых супрацоўнікаў амбасады. Афіцыйны Менск таксама вырашыў адклікаць сваіх дыпляматаў са Стакгольму.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG