Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На «Фукусіме» ўтойваюць шкоду ад аварыі


У Японіі ўрадавая камісія, якая расьсьледуе аварыю на атамнай электрастанцыі «Фукусіма-Дайчы», заявіла, што кампанія-апэратар АЭС, TEPCO, спрабуе схаваць праўду аб рэальнай шкодзе, якую нанесла катастрофа.

У сёньняшняй заяве камісіі таксама падкрэсьліваецца, што дапушчаныя кіраўніцтвам АЭС пралікі пры ліквідацыі наступстваў аварыі толькі пагоршылі крызіс. У прыватнасьці, як мяркуюць экспэрты, пэрсанал атамнай станцыі ня меў дастатковых навыкаў дзеяньняў у экстрэмальнай сытуацыі, якая ўзьнікла на АЭС пасьля таго, як зламалася сыстэмы ахалоджваньня рэактараў і паліўныя стрыжні пачалі плавіцца.

Акрамя гэтага экспэрты раскрытыкавалі ўрад і дзяржаўнае Агенцтва ядзернай і прамысловай бясьпекі за прапаганду атамнай энэргетыкі як абсалютна бясьпечнай галіны гаспадаркі, замест таго, каб адкрыта казаць аб усіх рызыках, зьвязаных з выкарыстаньнем такіх тэхналёгіяў.

Аварыя на АЭС «Фукусіма-Дайчы» здарылася ў выніку разбуральнага землятрусу і цунамі ўвесну летась.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG