Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Выбары: пачалося вылучэньне кандыдатаў


15 ліпеня пачынаецца вылучэньне кандыдатаў у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі пятага скліканьня, перадае БелаПАН.

Гэтым правам могуць скарыстацца палітычныя партыі, працоўныя калектывы і грамадзяне шляхам збору подпісаў да 13 жніўня ўключна.

Да 19 ліпеня ўключна асоба, якая намерваецца вылучацца кандыдатам у дэпутаты, можа зарэгістраваць сваю ініцыятыўную групу.

Зьбіраць подпісы можна ў форме пікетаў, на правядзеньне якіх не патрабуецца дазвол уладаў. У той жа час выканкамы ўжо вызначылі месцы, дзе праводзіць пікеты для збору подпісаў нельга. У Менску гэта аб'екты мэтрапалітэну (за выключэньнем тэрыторый падземных пешаходных пераходаў), чыгуначнага і паветранага транспарту; тэрыторыі шэрагу плошчаў сталіцы – Кастрычніцкай, Незалежнасьці, Перамогі, Прывакзальнай, а таксама іншыя месцы, якія знаходзяцца паблізу органаў дзяржкіраваньня, дыпляматычных прадстаўніцтваў і консульскіх устаноў, судоў, органаў пракуратуры, тэрыторый арганізацый, якія забясьпечваюць абароназдольнасьць, бясьпеку дзяржавы і жыцьцядзейнасьць насельніцтва.

Некалькі апазыцыйных партый ужо прынялі рашэньне правесьці зьезды, на якіх будуць вылучаныя кандыдаты ў дэпутаты. Напрыклад, Аб'яднаная грамадзянская партыя правядзе зьезд 28 ліпеня, Партыя БНФ – 4 жніўня.

Рэгістрацыя кандыдатаў у дэпутаты будзе доўжыцца з 14 да 23 жніўня, а самі выбары ў Палату прадстаўнікоў пройдуць 23 верасьня, нагадвае БелаПАН.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG