Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Першы прысуд Міжнароднага крымінальнага суду


Томас Лубанга
Томас Лубанга

Міжнародны крымінальны суд у Гаазе асудзіў былога лідэра паўстанцаў у Конга Томаса Лубангу да 14 гадоў пазбаўленьня волі.

Лубанга раней быў прызнаны вінаватым у тым, што арганізоўваў вярбоўку непаўналетніх і ўдзел дзяцей-салдат у ваенных дзеяньнях падчас грамадзянскай вайны на ўсходзе Дэмакратычнай рэспублікі Конга на пачатку 2000-х гадоў.

Лубанга стаў першым чалавекам, які быў асуджаны створаным 10 гадоў таму Міжнародным крымінальным судом. Зараз пад арыштам па рашэньні Міжнароднага крымінальнага суду знаходзяцца пяць чалавек. Найбольш вядомым зь іх зьяўляецца былы прэзыдэнт Кот-д’Івуару Ляран Гбагбо, якога вінавацяць у злачынствах супраць чалавечнасьці.

Міжнародны крымінальны суд быў заснаваны на канфэрэнцыі ААН у Рыме ў 1998 годзе. Статут суду ўступіў у сілу 1 ліпеня 2002 году, калі яго ратыфікавалі 60 дзяржаваў. Аднак шэраг краінаў, ў тым ліку і тры сталыя чальцы Рады бясьпекі ААН — Расея, ЗША і Кітай — да гэтага часу не ратыфікавалі статут суду.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG