Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня 4 ліпеня: Дэклярацыя Незалежнасьці ЗША, «Камуністычны маніфэст» і дзень народзінаў «Свабоднай Эўропы»


Бліц-агляд падзеяў і тэмаў у Беларусі, сьвеце, гісторыі.

НАДВОР'Е:

У Берасьці – дождж, на астатняй тэрыторыі краіны сонечна, тэмпэратура +22-+26
Сёньня ў сьвеце

У ЗША сьвяткуюць Дзень Незалежнасьці

У Тбілісі пачнецца візыт прэзыдэнта Эўразьвязу Германа ван Ромпэя ў Грузію

У Кіеве адбудзецца прэсавая канфэрэнцыя прэзыдэнта Ўкраіны Віктара Януковіча

Паважаныя слухачы! Дапамажыце больш поўна прадставіць беларускі дзень – дашліце інфармацыю пра плянаваныя падзеі, якія будуць цікавыя нашым чытачам, на адрас svaboda@rferl.org.

Таксама ў гэты дзень:

1776 — прынятая Дэклярацыя Незалежнасьці Злучаных Штатаў Амэрыкі

1848 – выйшаў у сьвет «Камуністычны маніфэст» Карла Маркса

1950 — У эфір выходзіць радыёстанцыя «Свабодная Эўропа»

2008 — выбух у Менску падчас сьвяткаваньня афіцыйнага Дня незалежнасьці. Пацярпелі каля 50 чалавек
У гэты дзень нарадзіліся:

1807 – Джузэпэ Гарібальдзі, народны герой Італіі

1902 — Мэер Ланскі, ўраджэнец Горадні, адзін з самых знакамітых босаў
амэрыканскай мафіі

1904 — Анатоль Альшэўскі, публіцыст, дзяяч рэвалюцыйнага руху ў Заходняй Беларусі

1922 — Вадзім Круталевіч, беларускі праўнік, гісторык, сацыёляг
У гэта дзень памерлі:

1826 — Томас Джэфэрсан, трэці прэзыдэнт Злучаных Штатаў Амэрыкі, аўтар Дэклярацыі Незалежнасьці ЗША, адзін з айцоў-заснавальнікаў амэрыканскай дзяржавы

1916 — Зыгмунт Караль Карвацкі, польскі вайсковы дзяяч, капітан

1934 — Марыя Складоўская-Кюры, польскі фізык і хімік

1944 — Фабіян Пачобут-Адляніцкі, беларускі каталіцкі сьвятар

1952 — Язэп Варонка, беларускі палітычны дзяяч на эміграцыі
ЦЫТАТА НА ПАМЯЦЬ:

«Мы зыходзім з той відавочнай ісьціны, што ўсе людзі створаныя роўнымі і надзеленыя іх Творцам пэўнымі неад'емнымі правамі, да ліку якіх належаць жыцьцё, свабода і імкненьне да шчасьця. Для забесьпячэньня гэтых правоў людзьмі засноўваюцца ўрады, якія атрымліваюць свае законныя паўнамоцтвы са згоды кіраваных. У выпадку, калі якая-небудзь форма ўраду робіцца згубнай для саміх гэтых мэтаў, народ мае права зьмяніць або скасаваць яе і заснаваць новы ўрад, заснаваны на такіх прынцыпах і формах арганізацыі ўлады, якія, як яму ўяўляецца, найлепшым чынам дадуць людзям бясьпеку і шчасьце».
З Дэклярацыі Незалежнасьці ЗША
ГОД ТАМУ Ў ЗАГАЛОЎКАХ НА САЙЦЕ «СВАБОДЫ»:

Беларуская амбасада ў Празе замкнёная кайданкамі

Праваабаронцы: затрымана каля 300 чалавек

Інтэрвію зь Сяргеем Міхалком

Хапун ад раніцы да вечара

Вялікія словы па-беларуску
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG