Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо выходныя 14-15 красавіка


Бліц-агляд падзеяў і тэмаў у Беларусі, сьвеце, гісторыі.

НАДВОР'Е:

У суботу будзе сонечна, тэмпэратура +12...+14. У нядзелю тэмпэратура захаваецца, аднак чакаецца дождж на працягу ўсяго дня.
У Беларусі і ў сьвеце

14.04

Менск, Палац прафсаюзаў, праект «Джазавы Мост» з удзелам беларускага джазавага гурту «Apple Tea» з двойчы ляўрэатам брытанскай прэміі BBC Jazz Awards Іанам Шоў.

Стамбул, аднаўленьне перамоваў паміж Іранам і прадстаўнікамі міжнароднай супольнасьці наконт ядзернай праграмы Тэгерану

Прага, пачатак пісьменьніцкага фэстывалю

15.04

Праваслаўны Вялікдзень

Пхеньян, сьвяткаваньне стагодзьдзя з дня нараджэньня першага лідэра КНДР Кім Ір Сэна

У суботу ў нашым эфіры ― «Зона Свабоды», якую вядзе Аляксандар Лукашук. Пісьменьнікі Ўладзімер Арлоў і Сяргей Дубавец абмяркоўваюць лёс і шляхі беларускай літаратуры.

У нядзелю – «Праскі акцэнт» пра беларуска-расейскія дачыненьні з удзелам Аляксандра Класкоўскага, Кірыла Коктыша і Андрэя Дзьмітрыева. Вядзе перадачу Віталь Цыганкоў.


ТАКСАМА Ў ГЭТЫ ДЗЕНЬ:

14.04

1432 - Пачатак валадарства Жыгімонта Кейстутавіча, вялікага князя літоўскага
1871 - У Нямеччыне створаны парлямэнт ― Райхстаг
1912 – Карабель «Тытанік» сутыкнуўся з айсбэргам і затануў
1923 - У Вільні скончыўся зьезд пэдагогаў беларускіх гімназій

15.04
1432 - Вялікі князь літоўскі Жыгімонт Кейстутавіч аднавіў дзяржаўную унію з Польшчай, скасаваную вялікім князем Сьвідрыгайлам
1783 - Утворана каталіцкая Магілёўская архідыяцэзія
1896 - Скончыліся Гульні I Алімпіяды, якія праходзілі ў Атэнах

У гэты дзень нарадзіліся:

14.04

1835 - Валяр’ян Вільчэўскі, лекар, удзельнік паўстаньня 1863–1864 гг.
1862 - Пётр Сталыпін, расейскі дзяржаўны дзеяч, прэм'ер-міністар Расеі
1880 - Язэп Дыла, грамадзкі дзеяч, пісьменьнік.
1885 - Сымон Рак-Міхайлоўскі, грамадзка-палітычны дзеяч, чалец Рады Беларускай Народнай Рэспублікі, публіцыст, заснавальнік і дырэктар настаўніцкай сэмінарыі ў Барунах (1920–1922).
1920 - Аляксей Карпюк, пісьменьнік, грамадзкі дзеяч.

15.04

1452 - Леанарда да Вінчы, мастак, архітэктар і навуковец
1912 - Кім Ір Сен, першы кіраўнік Паўночнай Карэі

У гэты дзень памёрлі:

14.04


1101 - Усяслаў Брачыслававіч (Чарадзей), полацкі князь
1347 - Антоній, адзін з трох віленскіх пакутнікаў, павешаны
1707 - Тодар Абуховіч, дзяржаўны і вайсковы дзеяч Вялікага княства Літоўскага, мэмуарыст
2003 - Зора Кіпель, бібліёграф, літаратуразнаўца, публіцыстка, грамадзка-культурны дзеяч эміграцыі ў ЗША

15.04

1852 - Тадэвуш Тышкевіч, дзяржаўны і вайсковы дзеяч Вялікага княства Літоўскага, удзельнік паўстаньняў 1794 і 1830–1831 гг.
1940 - Язэп Лагіновіч, дзеяч заходнебеларускага нацыянальнага руху, удзельнік Слуцкага паўстаньня, памёр у турме
1980 - Жан-Поль Сартр, францускі пісьменьнік і філёзаф, ляўрэат Нобэлеўскай прэміі па літаратуры (1964)
ЦЫТАТА НА ПАМЯЦЬ:

Сапраўдная свабода пачынаецца па той бок адчаю

Мы выдумляем каштоўнасьці. Apriori жыцьцё ня мае сэнсу. Гэта мы ствараем яму сэнс

Пекла – гэта іншыя


Жан Поль Сартр
ГОД ТАМУ Ў ЗАГАЛОЎКАХ НА САЙЦЕ «СВАБОДЫ»:

14.04

Менск хавае ахвяраў тэракту

Па справе аб выбуху затрыманыя 5 чалавек

Лукашэнка: «Урокі абавязкова будуць зробленыя»

Падзеі 11 красавіка паўплываюць на лёс палітвязьняў?

Сьвятлана Алексіевіч пра тэракт у менскім мэтро, беларусаў і савецкага чалавека

15.04

Трынаццатая ахвяра тэракту

Міленка Ергавіч. Крык зь Менску

Справы Някляева, Рымашэўскага і Саньнікава накіраваныя ў суд

Халіп, Севярынца і Марцалева будуць судзіць ў Заводзкім судзе

Украіна: Цімашэнцы выставілі новыя абвінавачаньні
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG