Як паведамляе БелаПАН са спасылкай на сайт МФ, затрыманьне адбылося ў 20.20 на станцыі мэтро «Купалаўская». Да актывістаў падышлі два супрацоўнікі міліцыі і запатрабавалі прайсьці зь імі для агляду. Крамянецкі і Мускі адмовіліся праходзіць агляд без панятых і папрасілі супрацоўнікаў міліцыі назваць сябе, на што апошнія, паводле відавочцаў, адказалі нецэнзурна.
Мяркуючы па ўсім, прычынай затрыманьня стала нашыўка з эмблемай Маладога Фронту на пляцаку аднаго з актывістаў — з малюнкам бел-чырвона-белага сьцяга і крыжа Эўфрасіні Полацкай.
Маладзёвых актывістаў спачатку даставілі ў апорны пункт міліцыі на станцыі мэтро «Купалаўская». Яны пасьпелі паведаміць сваім таварышам па тэлефоне, што ў іх апісваюць асабістыя рэчы. Калі Міхал Мускі паспрабаваў выйсьці ў прыбіральню, адзін зь міліцыянтаў паваліў яго на падлогу і пачаў біць нагамі, а затым прыкаваў наручнікамі да батарэі, паведамляе сайт МФ.
На затрыманых складзены пратаколы паводле артыкула 17.1 Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэньнях — за нецэнзурную лаянку. У 22.40 Мускага і Крамянецкага вывелі з апорнага пункту ў наручніках, на іх адзеньні бачныя былі адбіткі ботаў, паведамляе сайт МФ. Хутчэй за ўсё, маладафронтаўцаў даставілі ў цэнтар ізаляцыі правапарушальнікаў на Акрэсьціна і ў панядзелак будуць судзіць.

Глядзець камэнтары (13)
Загрузіць больш камэнтароў