Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Новая газета» пра карупцыю пры пабудове рэзыдэнцыі Лукашэнкі


Расейскае незалежнае выданьне «Новая газета» апублікавала вынікі раследаваньня, у якім ускрывае карупцыйныя схемы пры пабудове рэзыдэнцыі беларускага прэзыдэнта на тэрыторыі санаторыю «Беларусь» у Сочы.

Аўтар расьсьледаваньня «Курортны цар», уласны карэспандэнт газэты Яўген Цітоў, высьветліў, што ў 1994 годзе Аляксандар Лукашэнка указам № 19 «Пра стварэньне Ўпраўленьня справамі прэзыдэнта» перадаў санаторый «Беларусь» ва ўласнасьць Рэспублікі Беларусі — «разам з дамамі на тэрыторыіі санаторыю і людзьмі, якія ў іх жылі».

У 2004 годзе Федэральная рэгістрацыйная служба Расеі зарэгістравала за санаторыем «Беларусь» права ўласнасьці на тыя самыя дамы.

«У выніку жыхары дамоў страцілі дадзенае ім расейскім заканадаўствам права прыватызаваць сваю маёмасьць». У 2008 кіраўнітцва санаторыю ўжо падало зыскі пра высяленьне людзей. Зыскі былі задаволеныя расейскімі судамі. Напрыклад, сясьцёр Валянціну і Любоў Голубевых, якія, дарэчы, самі зь Беларусі, перасялілі ў пакоі ў інтэрнаце, якія былі зарэгістраваныя як кватэры.

Па зьвестках «Новай Газэты», каб перасяліць людзей з тэрыторыі санаторыю, беларуская дзяржава набыла ў Сочы 22 кватэры. Ва ўказе за подпісам кіраўніка справамі прэзыдэнта рэспублікі Беларусь М. Дамашкевіча, пазначаныя сумы і адрасы выкупленых кватэраў.

Аўтар расьсьледаваньня прааналізаваў кошты на адну са згаданых ва ўказе кватэраў з рынкавымі. Ён сьцьвярджае, што толькі гэтая кватэра абышлася беларускаму боку на 980 тысяч расейскіх рублёў даражэй (больш як 33 тысячы даляраў). «І гэта не карупцыя?» — пытаецца журналіст «Новай газэты».
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG