Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прэзыдэнт Таджыкістану прапануе дэкрыміналізаваць паклёп


Эмамалі Рахмон і Аляксандар Лукашэнка
Эмамалі Рахмон і Аляксандар Лукашэнка

Прэзыдэнт Таджыкістану Эмамалі Рахмон выказаўся за тое, каб выключыць пакараньні за абразу і паклёп з крымінальнага кодэксу краіны.

Паводле таджыцкага заканадаўства паклёп караецца зьняволеньнем тэрмінам да двух гадоў і штрафам да 34 тысяч даляраў. Рахмон патлумачыў сваё рашэньне тым, што некаторыя ўрадоўцы спрабавалі скарыстацца гэтым законам супраць журналістаў, якія публікавалі пра іх крытычныя матэрыялы.

Пры гэтым Эмамалі Рахмон не выказаў свайго стаўленьня да асобнага крымінальнага артыкулу, які рэгулюе абразы і паклёп на прэзыдэнта. Гэты артыкул прадугледжвае пакараньне зьняволеньнем да 5 гадоў.

Беларускі Крымінальны кодэкс прадугледжвае за "паклёп на прэзыдэнта РБ" і "абразу прэзыдэнта РБ" да пяці і трох гадоў зьняволеньня адпаведна.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG