Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Трэніруйце інтымныя цягліцы


Хочаце атрымліваць больш задавальненьня ад сэксу і дарыць большую асалоду партнэру? Сакрэт у трэніроўцы адмысловых цягліцаў.

«Калі вы будзеце рабіць гэтае практыкаваньне 30 разоў на дзень, вы заўважыце розьніцу ўжо праз тыдзень», — кажа Марго Ананд у кнізе «Мастацтва сэксуальнага экстазу».

Інтымныя цягліцы — гэта цягліцы тазавага дна. Трэба іх адчуць і навучыцца імі кіраваць для большае асалоды падчас полавага акту.

Вось што варта ведаць:

Жанчынам: Скарачэньне цягліцаў тазавага дна, якое спадарожнічае аргазму, можа паглыбляць адчуваньні і падчас полавага акту. Сьцісканьне вагіны стымулюе эрэкцыю ў мужчынаў і выклікае пульсацыю, якая дазваляе партнэру ўзьдзейнічаць на кропку G — адну з найбольш адчувальных эрагенных зонаў жанчыны.

Мужчынам: Трэніроўка інтымных цягліцаў павялічвае прыток крыві да чэлеса і дазваляе як мага долей утрымліваць эрэкцыю.

Ну што, гатовы? Тады прыступім да практыкаваньня.

Крок першы. Знайдзіце іх. Уявіце, што вы выпілі пяць кубачкаў капучына, а вакол ніводнай прыбіральні, і вы мусіце трымаць яго ў сабе. Або падчас спраўленьня малой патрэбы паспрабуйце затрымаць струмень мачы, а пасьля зноў працягнуць аблягчэньне. Вось яны, інтымныя цягліцы!

Крок другі. Цяпер трэніруйце іх. Жанчынам вельмі пашэнціла, бо гэты працэс цалкам незаўважны. Вы можаце напружваць і расслабляць цягліцы тазавага дна, пакуль стаіце ў чарзе ці едзеце ў грамадзкім транспарце. Мужчынам пажадана займацца гэтым на самоце. Эфэкт можа быць прыемным для вашай каханай, аднак можа выклікаць супярэчлівыя рэакцыі мінакоў.

Сэкспэрты раяць паўтараць падобныя практыкаваньні ад 30 да 100 разоў на дзень. Але пачынайце паволі, з часам павялічвайце колькасьць паўтораў. Гэта дасьць вам магчымасьць заўважыць якасныя зьмены на практыцы.

Практыкаваньне Кветка: Сьціскайце і расьціскайце цягліцы тазавага дна праз роўныя інтэрвалы (1-3 сэкунды), нібыта вашы інтымныя цягліцы — гэта пялёсткі кветкі. Паўтарайце практыкаваньне 30-50 разоў.

Практыкаваньне Ліфт: Уявіце, што ваш таз — гэта ліфт. Крышку напружце цягліцы, нібыта вы паднялі ліфт на першы паверх. Яшчэ крышку — вы ўжо на другім паверсе. А цяпер падцягніце трос на трэці паверх — цягліцы вельмі напружаны. Гэтак жа паступова спускайцеся на ліфце. Паўтарыце практыкаваньне 10-20 разоў.

Крок трэці. А цяпер паварот! Дагэтуль мы апісвалі практыкаваньні Кегеля, якія спрыяюць кантролю над мачавым пухіром, а таксама жанчынам у родах, а мужчынам падчас праблемаў з прастатай. Але трэніроўка сэксуальных органаў не абмяжоўваецца выключна цягліцамі тазавага дна. Мозг — вось орган, які непасрэдна ўплывае на інтэнсіўнасьць аргазму. Уявіце нешта для вас сэксуальнае... жорсткае ці пяшчотнае, брыдкае ці прыгожае — усё, што заўгодна. Проста зьвяжыце сэксуальную карцінку з скарачэньнем цягліцаў тазавага дна. Візуалізуйце асалоду.

Але будзьце пільныя! Некаторыя людзі заўважаюць за сабой, што падчас практыкаваньняў узбуджаюцца. Таму лепш гэта рабіць на самоце ці ў прысутнасьці партнэра — і тады вашы чаканьні будуць задаволеныя.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG