Сустрэча адбываецца сёньня. Імя беларускага міністра не пазначанае ў сьпісе ўдзельнікаў нарады.
Сярод удзельнікаў — міністры замежных справаў пяці з шасьці краін партнэрства – Азербайджану, Армэніі, Грузіі, Малдовы і Ўкраіны. Міністры сустрэнуцца ў кіраўніцай зьнешняй палітыцы ЭЗ Кэтрын Эштан і камісара ЭЗ па пашырэньні Штэфанам Фюле. Нарада ў Празе адбываецца на фоне вострага дыпляматычнага канфлікту паміж афіцыйным Менскам і Эўразьвязам.
Прэсавы сакратар Міністэрства замежных спраў Беларусі Андрэй Савіных паведаміў «Свабодзе», што Беларусь ніяк не прадстаўленая на праскай сустрэчы.
«Мы прынялі рашэньне ў ёй не удзельнічаць» — сказаў афіцыйны прадстаўнік МЗС Беларусі.