Лінкі ўнівэрсальнага доступу

5 сакавіка судзяць Паўла Вінаградава


Павал Вінаградаў
Павал Вінаградаў

Адміністрацыйную справу супраць актывіста кампані «Гавары праўду» будзе разглядаць суд Маскоўскага раёну Менску.

2 сакавіка Вінаградаў пасьля вызваленьня з Акрэсьціна ўвечары быў затрыманы міліцыянтамі, нібыта за адміністрацыйнае правапарушэньне. Яго зноў пасадзілі ў ізалятар.

Раней Вінаградава арыштавалі на 10 сутак. Судзьдзя Тацяна Матыль прызнала яго вінаватым ва ўдзеле ў несанкцыянаванай акцыі, якая прайшла яшчэ 10 лютага на плошчы Незалежнасьці ў Менску пад назвай «Игрушко митингуэ!»

Падрабязнасьці — пазьней на сайце «Свабоды»
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG