Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Грыбаўскайце супраць санкцыяў у дачыненьні да Беларусі


Прэзыдэнт Літвы Даля Грыбаўскайце лічыць, што эканамічныя санкцыі супраць Беларусі толькі павялічылі б уплыў Расеі.

«Палітычна і эканамічна гэта штурхае Беларусь у бок Расеі і зьмяншае залежнасьць ад Захаду або хоць нейкага заходняга ўплыву», сказала прэзыдэнтка Літвы ў інтэрвію агенцтву AFP.

«Гаварыць пра санкцыі палітычна вельмі модна, але вынікі часьцей за ўсё адбіваюцца на людзях», — сказала яна.

Эўразьвяз у сераду пашырыў санкцыі супраць Менску, абвясьціўшы дадатак да «чорнага сьпісу» неўязных у краіны ЭЗ, у які дадалося 21прозьвішча судзьдзяў, пракурораў і супрацоўніка міліцыі. Яны лічацца адказнымі за рэпрэсіі падчас масавых пратэстаў пасьля прэзыдэнцкіх выбараў 2010 году.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG