Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Славенія апраўдваецца за сваю пазыцыю ў пытаньні Беларусі


Янэз Янша
Янэз Янша
Краіны Эўразьвязу «абсалютна прынялі» пазыцыю Славеніі адносна эканамічных санкцыяў супраць Беларусі. З такой заяваю выступіў у пятніцу прэм’ер-міністар Славеніі Янэз Янша на прэсавай канфэрэнцыі ў Брусэлі па выніках саміту ЭЗ.

Як паведамлялася раней, з прычыны пагрозаў Славеніі цалкам заблякаваць пашырэньне санкцыяў супраць афіцыйнага Менску беларускі бізнэсовец Юры Чыж, першапачаткова ўключаны ў «чорны сьпіс», пазьбег міжнародных санкцыяў. Афіцыйная Любляна аргумэнтавала гэта тым, што Чыж — не адзіны бізнэсовец, які падтрымлівае рэжым Аляксандра Лукашэнкі.

«Гэта не азначае, што Славенія не падтрымлівае санкцыяў. Мы іх падтрымліваем, мы адчуваем патрэбу прадухіліць парушэньні правоў чалавека, але мы павінны забясьпечыць пасьлядоўны падыход, каб эканамічныя санкцыі, калі яны будуць узгодненыя, былі эфэктыўныя», — патлумачыў у панядзелак пазыцыю сваёй краіны міністар замежных спраў Славеніі Карл Эр’явец.

Шэраг аглядальнікаў увязвае пазыцыю Любляны з эканамічнымі інтарэсамі славенскай кампаніі Riko, якая беспасярэдне перад гэтым атрымала ў Беларусі будаўнічы кантракт на 100 мільёнаў эўраў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG