Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Польскі Сэйм патрабуе вызваленьня беларускіх палітвязьняў


Парлямэнт Польшчы сёньня аднадушна прыняў пастанову, у якой заклікаў вызваліць усіх вязьняў сумленьня ў Беларусі.

У закліку называюцца наступныя беларускія палітвязьні: Алесь Бяляцкі, Мікалай Аўтуховіч, Андрэй Саньнікаў, Мікола Статкевіч, Зьміцер Бандарэнка, Павал Севярынец, Зьміцер Дашкевіч, Эдуард Лобаў, Сяргей Каваленка, Мікалай Дзядок, Ігар Аліневіч, Аляксандар Францкевіч, Яўген Васьковіч, Арцём Пракапенка, Павал Сырамалотаў.

«Драматычная грамадзка-палітычная сытуацыя ў Беларусі, а асабліва хваля палітычных рэпрэсіяў, якая пракацілася празь Беларусь пасьля сфальшаваных прэзыдэнцкіх выбараў у сьнежні 2010 году, патрабуюць эўрапейскай салідарнасьці», — адзначаюць польскія дэпутаты ў заяве.

У заяве таксама выказваецца падтрымка вылучэньню Алеся Бяляцкага на Нобэлеўскую прэмію міру шэрагам эўрапейскіх дэпутатаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG