БУДЗЕ...
...ісьці дождж са сьнегам, пад вечар падзьме моцны вецер. Тэмпэратура: ад мінус 2 да плюс 2.
НЕ ПРАПУСЬЦІЦЕ:
У вечаровым эфіры Свабоды перадачы «Нашы дзеці» Аляксандры Дынько, «Экспэртыза свабоды» Валера Карбалевіча і «Госьці Свабоды» Валянціны Аксак.
У БЕЛАРУСІ І СЬВЕЦЕ
У бібліятэцы імя Пашкевіч (Менск, бульвар Талбухіна, 14а) адбудзецца дыскусія на тэму «Жаночы характар» з удзелам Вольгі Акуліч, Сьвятланы Дзянісавай, Валярыны Куставай і іншых характараў. Пачатак а 18.00.
У Палацы культуры вэтэранаў (Менск, Я.Купалы, 21) выступае гурт сярэднявечнай музыкі «СТАРЫ ОЛЬСА» з праграмай «ПОЛАЦКІ СШЫТАК І ГЕРАІЧНЫ ЭПАС ВЯЛІКАГА КНЯСТВА». Пачатак а 19.00.
У Брусэлі другі дзень саміту краінаў-сяброў Эўразьвязу.
У Іране парлямэнцкія выбары.
* * *
Паважаныя наведнікі сайту! Дапамажэце больш поўна прадставіць беларускі дзень – дашлеце інфармацыю пра плянаваныя падзеі, якія будуць цікавыя нашым чытачам, на адрас svaboda@rferl.org.
ТАКСАМА Ў ГЭТЫ ДЗЕНЬ:
1992 – Беларусь устанавіла дыпляматычныя дачыненьні з Польшчай.
1994 – Вярхоўны Савет Рэспублікі Беларусь прагаласаваў за прэзыдэнцкую форму кіраваньня краінай. Парлямэнцкая апазыцыя байкатавала галасаваньне.
У гэты дзень нарадзіліся:
1562 – Крыштаф Мікалай Дарагастайскі, дзяржаўны дзяяч Вялікага княства Літоўскага, заснавальнік друкарні ў мястэчку Ашмяна Мураваная.
1896 – Станіслаў Глякоўскі, каталіцкі духоўнік, грамадзка-культурны дзяяч, выдавец, публіцыст.
1918 – Алесь Бачыла, беларускі паэт.
1931 – Міхаіл Гарбачоў, прэзыдэнт СССР.
У гэты дзень памерлі:
1608 – Канстанцін Астроскі (малодшы), гетман войска ВКЛ.
1939 – Оскар Мілаш, францускі паэт беларускага паходжаньня.
ЦЫТАТА НА ПАМЯЦЬ:
Вiтаю цябе, што прыйшла да мяне на спатканьне,
У водгульлi крокаў маiх, з халоднае цемры тунэляў часу.
Вiтаю цябе, о мацi мая, самота.
Калi шчасьце крочыла ў ценю маiм, калi бiлiся
Птушкi радасьцi ў люстра ночы, калi краскi,
Калi страшныя краскi юнай спагады душылi маё каханьне,
А рэўнасьць схiляла голаў, каб бачыць сваё люстраваньне ў вiне,
Я згадваў цябе, самота, я згадваў цябе, пакiнутая мая.
Оскар Мілаш, «Верасьнёвая сымфонія» (пераклад Андрэя Хадановіча).
ГОД ТАМУ Ў ЗАГАЛОЎКАХ НА САЙЦЕ СВАБОДЫ:
Уту Цапф ня хочуць бачыць у Беларусі
Някляеву выклікалі хуткую дапамогу
ААН выбачылася перад Менскам