Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ХАМАС заклікаў да байкоту перамоваў


Палестынская радыкальная групоўка ХАМАС, якая кантралюе сэктар Газы, заклікала ўлады Палестынскай аўтаноміі ня весьці мірных перамоваў з Ізраілем.

Заклік да байкоту прагучаў напярэдадні першай больш як за год ізраільска-палестынскай сустрэчы, якая, як чакаецца, адбудзецца ў аўторак у сталіцы Ярданіі Амане.

Перамовы ізраільскага пракурора Іцхака Молха і палестынскага прадстаўніка Саеда Эрэката будуць нефармальныя і пройдуць у рамках сустрэчы міжнародных пасярэднікаў — так званага «блізкаўсходняга квартэта».

Паведамленьне аб аўторкавай сустрэчы павіталі ўжо Злучаныя Штаты. Аналітыкі, аднак, не чакаюць ад яе якіх-колечы істотных вынікаў. Палестынскі бок па-ранейшаму цьвердзіць, што вернецца да поўнамаштабных перамоваў з Ізраілем толькі ў тым выпадку, калі будзе замарожана будаўніцтва ў габрэйскіх паселішчах на Заходнім беразе Ярдану і ва Ўсходнім Ерусаліме.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG