Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ільвэс пра Беларусь: ніводзін таталітарны рэжым ня вечны


Сустрэча прэзыдэнта Эстоніі Томаса Хендрыка Ільвэса і Станіслава Шушкевіча
Сустрэча прэзыдэнта Эстоніі Томаса Хендрыка Ільвэса і Станіслава Шушкевіча
Будучыню Беларусі могуць вызначыць толькі самі жыхары гэтай краіны, сказаў прэзыдэнт Эстоніі Томас Хендрык Ільвэс на сустрэчы з былым кіраўніком беларускай дзяржавы Станіславам Шушкевічам, паведамляе сайт Эстонскай тэлерадыёкампаніі.

«Эстонія ўпэўненая, што беларускі народ заслугоўвае лепшай будучыні, у параўнаньні зь яго сучаснасьцю. Але выбраць, якой павінна быць гэтая будучыня, можа толькі сам беларускі народ», – сказаў прэзыдэнт Эстоніі.

«Калі народ Беларусі выбірае Эўропу, то мы гатовыя працягнуць вам руку дапамогі ў пабудове сучаснай дэмакратычнай дзяржавы», – дадаў кіраўнік эстонскай дзяржавы.

Са словаў Ільвэса, гісторыя як старажытная, так і сучасная, даказала, што ніводзін з таталітарных рэжымаў не зьяўляецца вечным, а таксама, што для правядзеньня зьменаў патрэбныя рашучасьць і адзінства народа.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG