Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Паводле Белстату, замежныя інвэстыцыі павялічваюцца


Аднак асноўнай формай прыцягненьня прамых інвэстыцый сталі даўгавыя інструмэнты (88,5% ад агульнага аб'ёму прамых інвэстыцый).

За студзень—верасень 2011 году ў рэальны сэктар эканомікі (акрамя банкаў) замежныя інвэстары ўклалі 12,6 мільярда даляраў ЗША, што ўдвая больш, чым за студзень—верасень 2010 году, паведамілі ў прэс-службе Нацыянальнага статыстычнага камітэту.

Асноўнымі інвэстарамі беларускіх арганізацый былі суб'екты гаспадараньня Расеі (47,8% ад усіх інвэстыцый), Вялікабрытаніі (21,3%), Кіпра (7,8%) і Аўстрыі (6%), паведамляе БелаПАН.

Найбольшыя сумы замежных інвэстыцый паступілі ў арганізацыі гандлю (33,7% ад усіх інвэстыцый), транспарту (32,1%), прамысловасьці (25,7%).

У параўнаньні са студзенем—верасьнем 2010 году валавое паступленьне прамых замежных інвэстыцый павялічылася ў 2,3 раза. Асноўнай формай прыцягненьня прамых інвэстыцый былі даўгавыя інструмэнты (88,5% ад агульнага аб'ёму прамых інвэстыцый). Запазычанасьць за тавары, працы, паслугі ў аб'ёме валавога паступленьня прамых замежных інвэстыцый за студзень—верасень 2011 году склала 7,5 млрд даляраў ЗША, што ў 2,1 раза больш, чым за студзень—верасень 2010 году.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG