Лінкі ўнівэрсальнага доступу

А.Макарэвіч. Халуёва чакае Пуціна


У інтэрнэце зьявіўся запіс, на якім лідэр рок-гурту "Машина времени" Андрэй Макарэвіч сьпявае песьню "К нам в Холуёво приезжает Путин". Раней Макарэвіч раскрытыкаваў рашэньне зьезду "Единой России" вылучыць кандыдатам у прэзыдэнты Расеі дзейнага прэм'ера.

Запіс, як паведамляе Gazeta.ru, быў зроблены ў студыі "Нашего радио" празь некалькі дзён пасьля зьезду "Единой России", на якім Дзьмітры Мядзьведзеў прапанаваў вылучыць Уладзіміра Пуціна кандыдатам у прэзыдэнты Расеі.

Празь некалькі дзён Андрэй Макарэвіч сказаў у інтэрвію Радыё Свабода, што расчараваны такой хадою падзей:

«Мне ня вельмі падабаецца ўсё, што адбываецца сёньня. Нам ужо распавялі, хто ў нас будзе прэзыдэнт. Але справа ня ў Пуціне, а справа ў тым, што ёсьць адчуваньне, што нас пазбаўляюць рэштак права выбару. Вось і ўсё, - сказаў Андрэй Макарэвіч».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG