Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Памёр Стыў Джобс


Стыў Джобс
Стыў Джобс
У ЗША ва ўзросьце 56 гадоў ад цяжкай хваробы памёр Стыў Джобс - заснавальнік кампаніі Apple.

Галоўную старонку сайта Apple заняў чорна-белы фотапартрэт нябожчыка і гады яго жыцьця - 1955-2011.

"Мы глыбока засмучаныя тым, што Стыў Джобс сёньня сышоў з жыцьця", - гаворыцца ў кароткай заяве рады дырэктароў Apple. Кампанія адзначыла "бліскучыя якасьці, запал і энэргічнасьць Джобса, якія служылі крыніцай бясконцых інавацый, закліканых ўзбагаціць і палепшыць жыцьцё ўсіх людзей". "Сучасны сьвет стаў невымерна лепш дзякуючы Стыву", гаворыцца ў заяве, якую цытуе ІТАР-ТАСС.

Спачуваньні родным і блізкім Джобса выказалі прэзыдэнт ЗША Барак Абама і яго жонка Мішэль.

"Мы зь Мішэль былі засмучаныя навіной пра сьмерць Стыва Джобса, - гаворыцца ў заяве, якую распаўсюдзіў Белы дом. - Стыў быў у ліку найвялікшых амэрыканскіх наватараў - досыць адважным, каб думаць па-іншаму, дастаткова рашучым, каб верыць, што ён можа зьмяніць сьвет, і досыць таленавітым, каб дамагчыся гэтага ". Па словах Абамы, стварыўшы адну з самых пасьпяховых кампаній на планеце, Джобс увасобіў у сабе дух амэрыканскай вынаходлівасьці.

Джобс быў уганараваны Нацыянальным мэдалём ЗША ў галіне тэхналёгіяў, прэміяй Джэфэрсана за дзяржаўную службу ў катэгорыі "лепшая дзяржаўная служба асобы 35 гадоў або малодшай».

У 2007 г. часопіс Fortune назваў Джобса самым уплывовым чалавекам у бізнэсе.

5 лістапада 2009 г. часопіс Fortune назваў Джобса галоўным выканаўчым дырэктарам дзесяцігодзьдзя.

У лістападзе 2009 года Джобс заняў месца № 57 у сьпісе самых уплывовых людзей сьвету паводле вэрсіі часопісу Forbes.

У сьнежні 2010 года Financial Times назваў Джобса чалавекам году.

Apple зьяўляецца найбуйнейшай IT-кампаніяй сьвету з рынкавай капіталізацыяй больш за 300 мільярдаў даляраў.

Apple выпускае кампутары Mac і ноўтбукі MacBookPro і MacBooKAir, а таксама лінейку партатыўных прыладаў, у якую ўваходзяць смартфоны iPhone, плэеры iPod і iTouch, а таксама пляншэт iPad.

Памер заснавальнік Apple Стыў Джобс
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:00:51 0:00


Так казаў Стыў...

* Будзьце галодныя, рабіце глупствы.

* Значна файней быць піратам, чым служыць у марфлоце.

* Мне няважна быць самым багатым чалавекам на могілках... Класьціся спаць з думкай, што мы зрабілі нешта цудоўнае – вось што для мяне важна.

* Я абмяняў бы ўсю маю тэхналёгію на вечар з Сакратам.

* У прынцыпе тэлевізар глядзяць, каб выключыць мазгі, а на кампутары працуюць, калі хочуць іх уключыць.

* Сыстэма палягае ў тым, што ніякай сыстэмы няма.

*Калі нешта робіш, і выходзіць нешта вельмі добрае, дык трэба ісьці далей і рабіць яшчэ нешта цудоўнае, а не зацыклівацца на папярэднім. Трэба проста ўявіць, што будзе далей.

* Нельга пытацца ў кліентаў, чаго яны хочуць, і потым спрабаваць гэта зрабіць. Пакуль вы гэта зробіце, яны ўжо будуць хацець нечага новага.

* Кампутар для мяне – самая надзвычайная прылада, якую мы вынайшлі. Гэта як ровар для розуму.

* У маладосьці глядзіш на тэлевізар і думаеш – гэта нейкая змова. Тэлеканалы змовіліся, каб зрабіць нас тупымі. Але з гадамі разумееш, што гэта ня так. Тэлеканалы проста даюць людзям дакладна тое, што яны хочуць. І гэта значна больш сумна.

* Цяжка распрацоўваць прадукты пад фокус-групы. Часта людзі ня ведаюць, чаго яны хочуць, пакуль ім гэта не пакажаш.

* Ёсьць красоўкі, які каштуюць больш за iPod.

* І яшчэ нешта...
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG