Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Берасьце рыхтуецца да рэвалюцыі?


Будынак Берасьцейскага аблвыканкаму
Будынак Берасьцейскага аблвыканкаму
Як паведаміла “Брестская газета”, у Берасьці з 7 да 9 верасьня прайшлі плянавыя вучэньні ўпраўленьня тэрытарыяльнай абароны Берасьцейскага раёну. Мэтаю вучэньняў была падрыхтоўка гораду да забесьпячэньня жыцьцядзейнасьці ва ўмовах ваеннай пагрозы.

Паводле намесьніка галоўнага камісара вобласьці палкоўніка Міхаіла Філюка, вучэньні тычыліся ня толькі магчымых наступстваў узброенага ваеннага ўварваньня. У інтэрвію тыднёвіку "Брестская газета" ён расказаў:

“Мы адпрацоўвалі сытуацыйныя варыянты, набліжаныя да рэальнасьці. Улічвалі нядаўні досьвед Лібіі, Эгіпту і гэтак далей, каб прадухіліць магчымыя падзеі, каб не застацца без вады, хлеба, паліва і сьвятла, як мірныя жыхары Трыпалі. Але я лічу, што нічога падобнага ў Беларусі ня здарыцца, таму што відавочных вонкавых праціўнікаў у нас няма. Узброеныя сілы Беларусі, тэрытарыяльныя войскі і іншыя вайсковыя фармаваньні зьяўляюцца надзейным гарантам стабільнасьці і тэрытарыяльнай цэласнасьці дзяржавы. Да таго ж мы знаходзімся ў вайсковым саюзе з Расеяй, адной зь вядучых сусьветных дзяржаваў. Але, як вядома, хочаш міру – рыхтуйся да вайны”.

У вучэньнях бралі ўдзел начальнік галоўнага арганізацыйна-мабілізацыйнага ўпраўленьня Генштабу Ўзброеных сілаў Беларусі генэрал-маёр Сяргей Купрык, старшыня Берасьцейскага гарвыканкаму Аляксандар Палышанкаў, вайсковы камісар Берасьцейскай вобласьці палкоўнік Уладзімер Базанаў, а таксама прадстаўнікі ўсіх сілавых структур і ведамстваў: МУС, МНС, КДБ і іншых.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG