Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня, 16 верасьня


Бліц-агляд падзеяў і тэмаў у Беларусі, сьвеце, гісторыі.

КАРОТКІЯ ДАЖДЖЫ, ДЗЕ-НІДЗЕ З НАВАЛЬНІЦАМІ...


Удзень ад 12°С на поўначы да 18°С на поўдні краіны.

ПАДЗЕІ Ў БЕЛАРУСІ І СЬВЕЦЕ:


У Доме правасудзьдзя ў Менску (вул. Сямашкі, 33) а 11.00 працягнецца слуханьне справы аб тэракце ў Менску 11 красавіка.

Вызваленыя 14 верасьня з турмаў палітвязьні Аляксандар Атрошчанкаў, Павал Вінаградаў, Мікіта Ліхавід, а таксама намесьніца старшыні “Маладога фронту” Наста Палажанка праводзяць прэсавую канфэрэнцыю ў Менску (Цэнтар прававой трансфармацыі, вул. Нававіленская, 38 – 16). Пачатак а 12.00.

Ва Ўроцлаве пачнецца нефармальная сустрэча міністраў эканомікі і фінансаў краін Эўразьвязу (завершыцца 17 верасьня).

У Каіры пройдзе паседжаньне Лігі арабскіх дзяржаваў. У парадку дня – пытаньне ўтварэньня незалежнай палестынскай дзяржавы.

У Радзе бясьпекі ААН адбудуцца дэбаты аб скарачэньні міратворчай місіі на Гаіці.

У Севастопалі адкрыецца міжнародны інвэстыцыйны форум.

У гішпанскім Сан-Сэбаст’яне пачынаецца 59-ы міжнародны кінафэстываль (будзе доўжыцца да 24 верасьня).

У Лёндане стартуе штогадовы восеньскі тыдзень моды.

Інтэрнэт-партал “Тузін гітоў” праводзіць у Менску канцэрт-цырымонію з удзелам найлепшых гуртоў сэзону. Канцэрт адбудзецца ў клюбе “Графіці” (завулак Калініна, 16). Пачатак а 19.00.

У Гомелі пры Цэнтральнай гарадзкой бібліятэцы імя А.Герцэна (вул. Савецкая, 26) пройдзе ўрачыстае адкрыцьцё Музэю аўтографу.

ЁСЬЦЬ НАГОДА:


Міжнародны дзень аховы азонавага слою.


ТАКСАМА Ў ГЭТЫ ДЗЕНЬ:


У 1999 у Менску зьніклі палітык Віктар Ганчар і бізнэсовец Анатоль Красоўскі.

У 1904 нарадзілася народная артыстка Беларусі, акторка Купалаўскага тэатру Раіса Кашэльнікава (пам. 1980).

У 1937 нарадзіўся беларускі дужаньнік, трохразовы алімпійскі чэмпіён, шматразовы чэмпіён сьвету, Эўропы і СССР Аляксандар Мядзьведзь.

У 1938 нарадзіўся беларускі рэжысэр-дакумэнталіст Віктар Дашук.

У 1946 нарадзіўся беларускі паэт, публіцыст Сяргей Законьнікаў.

МІНУС 365:


Год таму на сайце “Свабоды”: “Някляеў: "Я прыйшоў, каб вы перамаглі”.

ЦЫТАТА НА ПАМЯЦЬ:


“Мы нараджаемся, пражываем жыцьцё і паміраем халуямі... Убогімі, ашуканымі халуямі. Таму тлумачэньне некаторых творцаў, што “палітыкаю я не займаюся”, нагадвае мне апраўданьне жанчыны лёгкіх паводзінаў, якая пайшла на панэль ад таго, што ёй “няма чым карміць сваіх дзяцей”, – Віктар Дашук у артыкуле “А хто там ідзе?”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG