Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня, 15 верасьня


Бліц-агляд падзеяў і тэмаў у Беларусі, сьвеце, гісторыі.


ВЕТРАНА, З ДАЖДЖАМІ...


Удзень ад 13°С па поўначы да 21°С па паўднёвым усходзе.


ПАДЗЕІ Ў БЕЛАРУСІ І СЬВЕЦЕ:


  • У Доме правасудзьдзя ў Менску (вул. Сямашкі, 33) а 11.00 пачнецца слуханьне справы аб тэракце ў Менску 11 красавіка.
  • У рамках дэбатаў аб выпадках парушэньня правоў чалавека Эўрапарлямэнт абмяркуе сытуацыю, зьвязаную з арыштам кіраўніка праваабарончага цэнтру “Вясна”, віцэ-прэзыдэнта Міжнароднай фэдэрацыі правоў чалавека Алеся Бяляцкага.
  • У расейскай Астрахані пройдзе форум міжрэгіянальнага супрацоўніцтва Расеі і Казахстану з удзелам прэзыдэнтаў дзьвюх краін Дзьмітрыя Мядзьведзева і Нурсултана Назарбаева.
  • У Кіеве адбудзецца паседжаньне супольнай камісіі дзяржаваў-удзельніц Пагадненьня аб супрацоўніцтве краінаў СНД у змаганьні зь незаконнай міграцыяй.
  • У Даніі пройдуць датэрміновыя парлямэнцкія выбары.
  • У Парыжы кіраўнік МЗС Францыі Ален Жупэ мае пасьведчыць у судзе ў рамках працэсу аб стварэньні фіктыўных працоўных месцаў у мэрыі францускай сталіцы ў 1990-я гады. Адзін з ключавых фігурантаў справы – былы прэзыдэнт краіны Жак Шырак.
  • Міжнародны аўтасалён IAA 2011 пачнецца ў Франкфурце-на-Майне (працягнецца да 25 верасьня).
  • У кенійскім Найробі адбудзецца нарада камітэту сталых прадстаўнікоў Праграмы ААН у пытаньнях навакольнага асяродзьдзя.
  • У Дзяржаўным музэі гісторыі тэатральнай і музычнай культуры Беларусі (Менск, Музычны завулак, 5) пройдзе “Беларуская вечарынка” ў стылі Ігната Буйніцкага. У часе імпрэзы адбудзецца прэзэнтацыя юбілейнай манэты Нацыянальнага банку Беларусі “Ігнат Буйніцкі – 150” і канвэрта, выпушчанага да юбілею з дня нараджэньня пачынальніка нацыянальнага прафэсійнага тэатру.
  • У Гомелі пачынаецца VI Міжнародны фэстываль харэаграфічнага мастацтва “Сожаўскі карагод” (будзе доўжыцца да 18 верасьня).

ЁСЬЦЬ НАГОДА:


Міжнародны дзень дэмакратыі.


ТАКСАМА Ў ГЭТЫ ДЗЕНЬ:


  • У 1890 нарадзілася славутая ангельская аўтарка дэтэктываў Агата Крысьці (пам. 1976).
  • У 1929 нарадзіўся беларускі графік Арлен Кашкурэвіч.
  • У 1938 памёр амэрыканскі пісьменьнік Томас Вулф (нар. 1900).
  • У 1989 памёр амэрыканскі пісьменьнік Робэрт Пэн Уорэн (нар. 1905).
  • У 2008 памёр Рычарт Райт (нар. 1943), заснавальнік, клявішнік і вакаліст рок-гурту “Пінк Флойд”.


МІНУС 365:


Год таму на сайце “Свабоды”: “Нацыя, якая перастае чытаць”


ЦЫТАТА НА ПАМЯЦЬ:


“У старых грахоў доўгія цені” – Агата Крысьці.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG